У спіс «экстрэмістаў» дадалі 79 чалавек

МУС абнавіла спіс асоб, якія маюць дачыненне да «экстрэмісцкай» дзейнасці, і дадало ў яго 79 чалавек. Спіс апублікаваны на сайце МУС.

14.10.2022 / 18:30

Сярод новых «экстрэмістаў» — такія вядомыя людзі, як асуджаны да «хатняй хіміі» папулярызатар «Вікіпедыі» Марк Бернштэйн, асуджаная да «хіміі» каардынатарка «Лятучага ўніверсітэта» Таццяна Вадалажская і ўжо вызваленая блогерка Вольга Такарчук.

Усяго ж у гэтым спісе цяпер 700 чалавек.

Nashaniva.com