Ладзіцца анлайн-сустрэча для ўсіх, хто займаецца ў Польшчы распаўсюджваннем беларускіх кніг

Тым, хто прадстаўляе беларускі кніжныя ініцыятывы за мяжой і хацеў бы паўдзельнічаць у такой сустрэчы, прапануецца звярнуцца да арганізатараў — праекта «Беларускія Магістраты».

14.10.2022 / 16:57

Арганізатараў цікавяць розныя фарматы — буккросінг, продаж кніг, выдача ў бібліятэках.

Усе зацікаўленыя могуць напісаць у каментарыях ці на пошту belmahistrat@gmail.com.

Па выніках апытання беларусаў Польшчы, праведзенага «Беларускімі Магістратамі», адной з галоўных культурных праблем у розных гарадах застаецца доступ да беларускай літаратуры. Анлайн-сустрэча дазволіць падзяліцца вопытам у гэтым кірунку і абмеркаваць магчымыя шляхі павелічэння беларускіх кніжных пунктаў.

Nashaniva.com