Ліквідуюць дабрачынны фонд «Вяртанне»

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Беларускага ПЭНа са спасылкай на сайт Мінскага гарадскога суда.

14.10.2022 / 16:20

Ліквідацыя арганізацыі прызначаная на 25 кастрычніка 2022 года.

Заснавальнік і старшыня Фонда «Вяртанне» — вядомы прадпрымальнік і мецэнат Павел Падкарытаў (Бераговіч), які праз яго зрабіў шмат важных спраў для падтрымкі беларускай культуры.

Фонд быў шматгадовым партнёрам Беларускага ПЭНа, падтрымліваў Прэміі Цёткі і Карласа Шэрмана, садзейнічаў развіццю беларускай культуры, навукі, адукацыі.

Nashaniva.com