Барэль: У выпадку ядзернага ўдару па Украіне Захад знішчыць расійскую армію

На ядзерную атаку Украіны будзе моцны адказ: Захад знішчыць расійскую армію, не звяртаючыся да падобных узбраенняў, заявіў кіраўнік дыпламатыі Еўрасаюза Жазэп Барэль.

14.10.2022 / 09:08

«Ёсць ядзерная пагроза, і Пуцін кажа, што не блефуе. Павінна быць дакладна зразумела, што і людзі, якія падтрымліваюць Украіну, і Еўрасаюз з краінамі-членамі, і ЗША з НАТА — таксама не блефуюць. Любая ядзерная атака супраць Украіны выкліча ваенны адказ. Не ядзерны, але настолькі магутны, што расійская армія будзе цалкам знішчаная», — сказаў Барэль.

Nashaniva.com