У Белгарадскай вобласці паведамілі пра выбух склада з боепрыпасамі ў выніку абстрэлу УСУ
Перад гэтым мясцовыя паблікі паведамлялі пра «хлапкі» ў раёне цукровага завода ў пасёлку Акцябрскі і выказвалі меркаванне, што гарыць сам цукровы завод.
13.10.2022 / 21:14
«У пасёлку Белгарадскага раёна ў выніку абстрэлу УСУ падарваны склад з боепрыпасамі. Адбылася іх дэтанацыя. Паводле папярэдніх звестак, ахвяр і пацярпелых няма. Жыхароў цяпер будзем вывозіць на бяспечную адлегласць», — паведаміў губернатар Вячаслаў Гладкоў.
Украінскі бок інфармацыі, што ён нібыта наносіць удары па цэлях на тэрыторыі Расіі, не пацвярджае, хоць «хлапкі» там чуюцца рэгулярна.