КДБ унёс у «спіс тэрарыстаў» журналістак Tut.by Вольгу Лойку і Алену Талкачову

Інфармацыя аб гэтым з'явілася ў абноўленым пераліку ведамства.

13.10.2022 / 19:20

Вольга Лойка і Алена Талкачова

Талкачова выйшла на волю ў ліпені, а Лойка — у сакавіку. Абедзве яны праходзяць па «справе TUT.BY» і застаюцца пад падпіскай аб неразгалошванні.

Акрамя дзвюх журналістак, да спісу «тэрарыстаў» дадалі палітвязняў Андрэя Дзенісенку, Іну Можчанка, а таксама грамадзяніна Латвіі Дзмітрыя Міхайлава.

Nashaniva.com