Кіраўнік акупаванай Херсоншчыны просіць Пуціна дапамагчы з эвакуацыяй

Марыянеткавы кіраўнік акупаванай часткі Херсонскай вобласці Уладзімір Сальда звярнуўся да Пуціна з просьбай дапамагчы з эвакуацыяй жыхароў рэгіёна ў іншыя часткі Расіі.

13.10.2022 / 14:55

Уладзімір Сальда

Ён тлумачыць гэта рэгулярнымі ракетнымі ўдарамі з боку Украіны:

«Кіраўніцтвам херсонскай адміністрацыі было прынятае рашэнне арганізаваць магчымасць выезду херсонскіх сем'яў у іншыя рэгіёны Расійскай Федэрацыі для адпачынку і вучобы. У першую чаргу — для жыхароў правабярэжжа. Але адначасова мы прапанавалі ўсім жыхарам Херсонскай вобласці, калі ёсць такое жаданне, каб засцерагчы сябе ад наступстваў ракетных удараў, таксама выехаць у іншыя рэгіёны», — заявіў Сальда.

У сённяшняй справаздачы брытанскай разведкі паведамлялася, што рыхтуючы эвакуацыю цывільнага насельніцтва, акупацыйныя ўлады чакаюць распаўсюджвання баявых дзеянняў на сам горад Херсон.

Nashaniva.com