У Баранавічах чалавек скраў аўтобус, каб вярнуцца да сябе ў вёску, але ўсё пайшло не так

Здарэнне адбылося каля 10-й раніцы каля аграгарадка Жамчужны, паведамляе «Наш край».

13.10.2022 / 11:04

Кіроўца аднаго аўтамабіля растлумачыў:

— Перад намі рухаўся аўтобус, і ў яго загарэлася кола. І я, і іншыя кіроўцы пачалі сігналіць, спадзяваліся, што аўтобус спыніцца. Але кіроўца спыніўся, калі полымем быў ахоплены ўжо амаль увесь аўтобус.

На месца выехалі супрацоўнікі МНС, ДАІ і хуткай дапамогі. Аўтобус быў патушаны. Кіроўцы арганізавалі аб'езд праблемнага ўчастка па полі.

У ДАІ расказалі, што аўтобус знаходзіцца ва ўгоне. 39-гадовы мужчына ўгнаў аўтобус проста з аўтавакзала. А калі той стаў гарэць, пакінуў транспартны сродак і сышоў. Па гарачых слядах яго ўдалося затрымаць. Ён растлумачыў, што накіроўваўся ў вёску Палонка.

Nashaniva.com