Генасамблея ААН прыняла рэзалюцыю, якая не прызнае расійскія «рэферэндумы» на акупаваных украінскіх тэрыторыях. Беларусь галасавала супраць

За падтрымку рэзалюцыі прагаласавалі 143 з 193 удзельнікаў, 35 краін устрымаліся і 5 выказаліся супраць.

12.10.2022 / 23:44

Супраць рэзалюцыі галасавалі, акрамя самой Расіі, Беларусь, КНДР, Нікарагуа і Сірыя.

«Рэферэндумы» аб далучэнні да Расіі прайшлі на акупаваных Расіяй украінскіх тэрыторыях у канцы верасня. 5 кастрычніка Уладзімір Пуцін падпісаў указы аб прыняцці «ЛНР», «ДНР», Запарожскай і Херсонскай абласцей у склад Расійскай Федэрацыі. 

Nashaniva.com