У аўторак яшчэ 57 чалавек спрабавалі нелегальна трапіць у Польшчу з Беларусі

Да прыкладу, сем чалавек нелегальна перайшлі мяжу і трапілі ў Польшчу праз раку Свіслач. Гэта грамадзяне Егіпта. Акрамя таго, былі затрыманыя чатыры чалавекі: двое ўкраінцаў, а таксама ўзбек і казах, якія перавозілі агулам 12 мігрантаў з Егіпта, Емена і Афганістана, паведамляе польская Памежная служба.

12.10.2022 / 21:20

Фота ілюстрацыйнае

Увогуле з мінулай пятніцы памежная служба выявіла больш за 400 спроб незаконнага перасячэння мяжы Польшчы з Беларуссю.

Nashaniva.com