Расія пачала будаваць у Луганскай вобласці «лінію Мажыно»

На заходняй мяжы Луганскай вобласці інжынерная група ПВК Вагнера пачала будаваць абарончую лінію — равы, акопы і шэрагі супрацьтанкавых слупоў. Відэа з работамі на мяжы апублікавала звязанае з Яўгенам Прыгожыным з ПВК Вагнер выданне РІА ФАН.

12.10.2022 / 19:20

Скрыншот з відэа

СМІ Прыгожына параўноўвае лінію, якая будуецца, з французскай сістэмай умацаванняў «Лінія Мажыно» на мяжы з Германіяй, якая была пабудаваная ў 1928-1936 гадах.

Абарончы рубеж у «ЛНР» узводзяць уздоўж ракі Аскол. Яго пачалі будаваць пасля контрнаступлення УСУ на Харкаўскім кірунку.

Як вядома, сапраўдная «лінія Мажыно» анітрохі не дапамагла французам у 1940 годзе, калі на іх напала гітлераўская Германія. 

Nashaniva.com