Следчы камітэт расследаваў справу ў дачыненні да Герасімені і Апейкіна менш чым за два тыдні

29 верасня ведамства паведамляла, што распачатая «спецыяльная вытворчасць» у дачыненні да заснавальнікаў Фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандры Герасімені і Аляксандра Апейкіна. Іх абвінавачвалі ў закліках да санкцый (ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса).

12.10.2022 / 16:42

Аляксандра Герасіменя і Аляксандр Апейкін

Ужо сёння Следчы камітэт паведаміў, што папярэдняе расследаванне скончанае і справа перададзеная генеральнаму пракурору для накіравання ў суд.

Nashaniva.com