«Разгарнулі рэгіянальную групоўку па поўнай». У сацсетках абурыліся паліцамі, забітымі расійскімі сырамі. Па касмічных цэнах 

У сацсетках звярнулі ўвагу на тое, што пры абмежаваным выбары сыроў беларускай вытворчасці паліцы ломяцца ад расійскіх сыроў. Прэтэнзіі беларусаў выклікала не толькі пытанне якасці невядомай прадуцыі — гэта ўсё падробкі пад еўрапейскія гатункі, але і цэны на яе.

13.10.2022 / 11:47

«17 відаў сыра з цвіллю і вытрыманых у Гіппа. Усё — расійскай вытворчасці», — напісаў адзін з мінчукоў.

Яго падтрымалі іншыя.

«Мы былі ў Кароне, камамбэр шукалі… паліцы забіты, сыр на 99,9% расійскія».

«Не хочацца і разбірацца, што ядомае, а што аўно».

«Цвіль утварылася натуральным шляхам?» — пытаецца яшчэ адзін. «Белая пры Пятры І, зялёная — у часы ніканіянскага расколу», — жартуе трэці.

«Цэны за штуку?» — не можа паверыць такой дарагоўлі беларус, які жыве за мяжою.

«А дзе ж беларускі сыр, якога было шмат?!» — абураецца яшчэ адзін чалавек.

«У Польшчы польскія камамбэры па 2—3 рублі ўсяго, блін (((( гэта жэсць, канечне», — дадае яшчэ адзін беларус-эмігрант.

«Разгарнулі рэгіянальную групоўку па поўнай», — рэзюмуе нехта.

Nashaniva.com