Кіраўніца МЗС Інданезіі пацвердзіла ўдзел Зяленскага і Пуціна ў саміце G20

Міністарка замежных спраў Інданезіі Рэтна Марсудзі пацвердзіла, што прэзідэнты Расіі і Украіны плануюць асабіста наведаць саміт «Вялікай дваццаткі», які пройдзе 15-16 лістапада на інданезійскім востраве Балі. Пра гэта піша партал Okezone.

11.10.2022 / 18:27

Па словах Марсудзі, МЗС працягвае наладжваць сувязь з дзвюма краінамі, нягледзячы на тое, што сітуацыя ў свеце ўскладняецца і застаецца «вельмі дынамічнай».

Як адзначыла кіраўніца МЗС Інданезіі, у краіне прыкладаюць максімум намаганняў для таго, каб на саміт прыбылі ўсе запрошаныя кіраўнікі дзяржаў. Зяленскі пры гэтым запрошаны ў якасці выключэння, бо Украіна не ўваходзіць у G20. 

Nashaniva.com