У Акадэміі навук завяршаюць распрацоўку таблетак ад Covid-19

Пра гэта заявіла Алена Калінічэнка, начальніца НВЦ «ХімФармСінтэз» і член-карэспандэнт Акадэміі навук.

11.10.2022 / 18:06

Фота ілюстрацыйнае

Лекі ад Covid-19 выпусцяць у выглядзе таблетак. Тэхналогія атрымання субстанцыі ўжо, па словах навукоўкі, гатовая.

«Далей распрацоўваецца нарматыўна-тэхнічная дакументацыя. І магчыма, нават у гэтым годзе прэпарат будзе пададзены на рэгістрацыю», — сказала Калінічэнка.

Пасля рэгістрацыі Міністэрства аховы здароўя прызначыць клінічныя выпрабаванні, а калі яны пройдуць паспяхова, то таблеткі могуць з'явіцца ў аптэках ужо ў 2023 годзе.

Nashaniva.com