Прыгожын заклікаў дэпутатаў Дзярждумы РФ узначаліць падраздзяленні тыпу «ПВК Вагнера» ​ або «ўзяцца за аўтаматы»

Набліжаны да Пуціна бізнэсмен і адзін са стваральнікаў «ПВК Вагнера» ​​Яўген Прыгожын прапанаваў дэпутатам Дзярждумы РФ «узначаліць падраздзяленні тыпу «ПВК Вагнера» ​​або «ўзяцца за аўтаматы». Яго заяву апублікавала прэс-служба «Канкорда».

11.10.2022 / 15:31

Прыгожын заявіў, што цяпер «неабходная кансалідацыя грамадства», і, паводле яго, людзі, якія гадамі гаварылі з трыбун, «павінны пачаць нешта рабіць». 

«Дзе гэтыя згуртаваныя камуністы з КПРФ, дзе ЛДПР, якая, застаўшыся без Жырыноўскага, усе мы бачым, ператварылася ў «клаўнаду»? Я ўжо не кажу пра партыю «Родина», якую я ў свой час здуру падтрымаў, спадзеючыся выхаваць з іх сапраўдных патрыётаў», — заявіў ён.

«Таму спадароў «гаваруноў» заклікаю сабрацца ў кучу і ўзначаліць падраздзяленні тыпу «ПВК Вагнера». А тым, хто не мае арганізатарскіх здольнасцей, узяцца за аўтаматы ці хаця б сапёрныя лапаткі. Вось сапраўдная карысць. Вось сапраўднае служэнне Айчыне», — выказаў сваё меркаванне Прыгожын.

Яўген Прыгожын раней прызнаў, што з'яўляецца стваральнікам «ПВК Вагнера» ​​— расійскага неафіцыйнага ваеннага падраздзялення. Яго найміты цяпер ваююць ва Украіне.

Для ўдзелу ў вайне ва Украіне «ПВК Вагнера» ​​і асабіста Прыгожын вярбуюць у тым ліку зэкаў.

У Расіі цяпер ідзе «частковая» мабілізацыя, але дэпутаты абароненыя ад яе.

Nashaniva.com