Аліна Коўшык праводзіць «перапіс культурніцкіх ініцыятыў»

Пра новую ініцыятыву ў фэйсбуку абвесціла Аліна Коўшык, якая стала прадстаўніцай Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні.

11.10.2022 / 12:34

«Мы ведаем, што нас шмат. Але часта мы не ведаем адзін пра аднаго.Таму запускаем перапіс беларускіх культурніцкіх ініцыятыў. Усё, што можа быць карысным і цікавым — суполкі, сайты, тэлеграм, тыкток, ютуб, месцы, школы. Культура, мова, гісторыя, памяць, літаратура, кіно, мастацтва, адукацыя фармальная і нефармальная. Усе, што яднае нас і дапамагае заставацца беларусамі. Падзяліцеся з намі сваімі любімымі ініцыятывамі, за якімі сочыце, якія вас натхняюць, ці якія вы ствараеце. А мы іх каталагізуем і зробім так, каб пра іх даведвалася болей людзей», — напісала яна.

Ініцыятывы ў каментарыях трэба пазначаць тэгам #ведайсваё.

Nashaniva.com