Як выглядае Львоў уначы без электрычнасці ФОТА

Мэр Львова Андрэй Садовы выклаў у тэлеграме фота, як выглядае горад ва ўмовах адсутнасці электрычнасці. Абясточаны горад у выніку расійскіх абстрэлаў, аднавіць электразабеспячэнне абяцаюць да паўночы.

10.10.2022 / 22:53

«Гістарычныя фота «Львоў без святла». Наш горад прыгожы заўжды.

Таму няхай гэтыя фота застануцца ў гісторыі, якая ніколі больш не паўторыцца», — напісаў Садовы.

Nashaniva.com