«Дайце Украіне СПА». Прэм'ерка Эстоніі і прэзідэнтка Еўракамісіі запісалі зварот на мяжы з Расіяй

Прэзідэнтка Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен і прэм'ерка Эстоніі Кая Калас запісалі сумесны зварот да ўкраінцаў у сувязі з масіраваным расійскім абстрэлам украінскіх гарадоў, уключаючы Кіеў. Яны запісалі зварот у эстонскай Нарве, стоячы ззаду прапускнога пункта, за якім пачынаецца Расія, піша Бі-бі-сі.

10.10.2022 / 19:10

Фота: Eero Vabamägi

«Шакаваная і абураная ракетнымі ўдарамі па ўкраінскіх гарадах. Пуцінская Расія яшчэ раз прадэманстравала свету, за што яна выступае — за варварства і тэрор», — сказала Урсула фон дэр Ляен. «Я ведаю, што ўкраінцаў гэтым не запалохаць. І ўкраінцы ведаюць, што мы будзем побач з вамі — столькі, колькі будзе неабходна», — дадала яна.

Калас, у сваю чаргу, сказала, што найлепшы спосаб падтрымаць Украіну — гэта паскорыць наданне ёй дапамогі.

«Мэтай Расіі з'яўляецца цывільнае насельніцтва. Украіна мае патрэбу ў сістэме СПА, каб абараніць сваіх людзей», — дадала яна.

Nashaniva.com