Фургон на Гомельшчыне патрапіў у аварыю з-за асы

7 кастрычніка на 205-м км аўтадарогі М5 Мінск-Гомель адбылося ДТЗ, паведамілі ў ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама.

10.10.2022 / 18:22

Паводле папярэдняй інфармацыі, падчас руху ў кабіну фургона ГАЗ, за рулём якога быў 60-гадовы кіроўца, заляцела аса. Кіроўца адцягнуўшы ўвагу ад яе, перастаў сачыць за кіраваннем. У выніку машына з’ехала на абочыну, урэзалася ў тросавую агароджу і перакулілася.

Кіроўца, а таксама 50-гадовы пасажыр атрымалі траўмы. Абодва дастаўленыя ў бальніцу.

Nashaniva.com