У мінскім грамадскім транспарце з'явяцца «трывожныя кнопкі»

У Мінску ў грамадскім транспарце паставяць «трывожныя кнопкі» для выкліку міліцыі. Рэалізацыя праекта запланаваная на пачатак 2023 года, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

10.10.2022 / 17:14

Падобныя кнопкі раней усталявалі ў пасажырскіх цягніках. Нарад міліцыі мусіць прыбыць на выклік на бліжэйшую станцыю праз 2-3 хвіліны пасля таго, як была націснутая кнопка.

Пазней новаўвядзенне з'явіцца таксама ў грамадскім транспарце Брэста і Оршы. 

Nashaniva.com