Былыя казармы ў Гродне пераробяць у жылыя дамы

Былыя казармы на вуліцы Шчорса ў Гродне гарадскія ўлады задумалі ператварыць у жылыя дамы, піша newgrodno.by. Гэтыя будынкі былі пабудаваныя больш за сто гадоў таму. Сёння ў раёне актыўна вядзецца будаўніцтва жылых дамоў, і старыя казармы вырашылі прыстасаваць пад гэта ж.

10.10.2022 / 16:25

Праект рэканструкуцыі і перапрафілявання старых цагляных будынкаў пад жыллё гарадскія ўлады вынеслі на грамадскае абмеркаванне і чакаюць водгукаў ад гараджан. Падаваць іх трэба ва ўпраўленне будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама.

Перш за ўсё плануюць рэканструяваць два будынкі. Іх перепланіруюць, уцепляць, трохі зменяць і вонкава. У некаторых месцах аўтэнтычны цагляны мур закрываць не будуць, каб паказаць гісторыю будынкаў.

У адной з былых казармаў пасля рэканструкцыі з'явяцца 30 кватэр, у другой — 44. Кватэры будуць розныя — і студыі, і двух— і трохпакаёвыя.

На адным з будынкаў надбудуюць мансарду, дзе таксама можна будзе жыць, а на цокальным паверсе ўладкуюць гаражы.

У дварах таксама плануецца стварыць месцы для машын, будуць там і гульнявыя пляцоўкі. 

Nashaniva.com