МЗС Малдовы заявіла, што расійскія ракеты парушылі паветраную прастору краіны

«Тры крылатыя ракеты, выпушчаныя з расійскіх вайсковых караблёў у Чорным моры, прайшлі праз тэрыторыю нашай краіны ў раёне вёскі Каўбасна і горада Сарокі. <…> Парушэнне нашай нацыянальнай паветранай прасторы абсалютна недапушчальнае», — перадае ТАСС заяву МЗС.

10.10.2022 / 12:21

Пасол РФ у Малдове Алег Васняцоў быў выкліканы ў МЗС рэспублікі пасля заявы аб парушэнні паветранай прасторы краіны.

Nashaniva.com