У Якуцку загінуў мабілізаваны, так і не даехаўшы да фронту — п'яны вылазіў праз акно

Пра чарговае здарэнне ў шэрагах расійскіх мабілізаваных паведамляе агенцтва ЯСІА.

09.10.2022 / 11:29

Ілюстрацыйны здымак. Фота: скрын відэа Мінабароны Расіі

У ноч з 8 на 9 кастрычніка з акна размеркавальнага пункта ў Кангаласе збег 39-гадовы мужчына, якога прызвалі па мабілізацыі. Ён хацеў спусціцца з другога паверха на пакрывале, але разбіўся. Мужчына быў у стане алкагольнага ап'янення. 

Nashaniva.com