Расіяне аднаўляюць рух па Крымскім мосце
Кіраўнік акупацыйнай улады Крыма Сяргей Аксёнаў заявіў аб аднаўленні руху па Крымскім мосце для легкавых аўто і аўтобусаў.
08.10.2022 / 16:56
«Пачаўся рух аўтатранспарту па Крымскім мосце. На гэты момант рух адкрыты для легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў з праходжаннем поўнай працэдуры агляду.
Просім кіроўцаў грузавых фур планаваць маршрут руху, выкарыстоўваючы Керчанскую паромную пераправу. Праз дзве гадзіны праз праліў пачынае хадзіць паром «Керч-2»».
Ён таксама заявіў, што да канца дня плануецца запусціць чыгуначны рух па мосце.