Украіна прызнала Курыльскія астравы японскімі

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 7 кастрычніка ў сваім вячэрнім выступленні абвясціў, што Украіна прызнае Курыльскія астравы часткай Японіі. Ён падпісаў адпаведнае рашэнне, а Вярхоўная Рада Украіны зрабіла заяву на гэты конт.

08.10.2022 / 09:55

Востраў Шыкатан

Зяленскі заявіў, што Украіна пацвярджае сваю павагу да «суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласці Японіі, у тым ліку яе Паўночныя тэрыторыі, якія працягваюць заставацца пад акупацыяй Расійскай Федэрацыі». Прэзідэнт Украіны заклікаў сусветную супольнасьць выказаць аналагічную пазіцыю.

Пасля завяршэння Другой сусветнай вайны СССР акупавала Курыльскія астравы, аднак Японія аспрэчвае прыналежнасць астравоў Ітуруп, Кунашыр, Шыкатан і групы астравоў Хабамаі, лічачы іх сваёй тэрыторыяй. Плошча спрэчных астравоў складае 5 тысяч квадратных кіламетраў, агульная плошча спрэчнай тэрыторыі складае прыкладна 200 тысяч квадратных кіламетраў. Паўнавартасная мірная дамова паміж дзвюма краінамі так да гэтага часу і не падпісаная.

Nashaniva.com