«Спадзяемся на плённае супрацоўніцтва з дзяржаўнымі структурамі». Каталікі выказаліся адносна сітуацыі з Чырвоным касцёлам

Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі сёння выступіла з афіцыйным паведамленнем «у сувязі са з’яўленнем разнастайнай, часам супярэчнай, інфармацыі ў розных сродках масавай камунікацыі» адносна сітуацыі з касцёлам святога Сымона і святой Алены ў Мінску.

07.10.2022 / 19:17

Фота: Mihail Gut / Вк

Паводле кіраўніцтва дыяцэзіі:

«1. Пасля ўзгарання ў памяшканні сакрыстыі (прыбудова да касцёла) 26 верасня 2022 года, згодна з рашэннем камісіі па надзвычайных сітуацыях пры адміністрацыі Маскоўскага раёна горада Мінска (пратакол №5 ад 26 кастрычніка 2022 года) забараняецца эксплуатацыя будынка. У сувязі з гэтым вядзенне парафіяльнай дзейнасці ўскладняецца.

2. Касцёльны камітэт парафіі стараецца весці канструктыўны дыялог з КУП «Мінская спадчына», якая з’яўляецца ўласнікам комплекса будынкаў Чырвонага касцёла (святыня і плебанія) на праве гаспадарчага вядзення, для хутчэйшай ліквідацыі наступстваў узгарання.

3. Шукаюцца альтэрнатыўныя магчымасці для ўзнаўлення дзейнасці парафіяльнай супольнасці ў існуючых умовах».

Архідыяцэзія спадзяецца на «плённае супрацоўніцтва з дзяржаўнымі структурамі рознага ўзроўню», верыць у тое, што святыня надалей будзе служыць вернікам, і заклікае вернікаў маліцца за гэта. 

Чытайце таксама:

Мінскія ўлады пракаментавалі скандал з Чырвоным касцёлам

Улады забіраюць у вернікаў Чырвоны касцёл. Што будзе далей?

Не толькі Чырвоны касцёл. Улады закрылі школу пры каталіцкім Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску

Nashaniva.com