Золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі за верасень на 39 млн даляраў

На 1 кастрычніка ЗВР краіны перавысілі 7,5 млрд даляраў у эквіваленце, паведамляе Нацбанк, то-бок за верасень яны выраслі на 0,5%. 

07.10.2022 / 17:07

Міжнародныя рэзервовыя актывы ў параўнанні з паказчыкам месячнай даўніны павялічыліся на 39,2 млн даляраў. Аднак узроўню 1 жніўня пакуль дасягнуць не ўдалося — тады аб'ём ЗВР Беларусі складаў 7,56 млрд даляраў.

Да 1 студзеня 2023 года аб'ём міжнародных рэзервовых актываў павінен быць не меншым за 7 млрд даляраў з улікам пагашэння ўрадам унутраных і знешніх абавязацельстваў краіны. Гэта прапісана ў асноўных напрамках дзяржаўнай крэдытна-грашовай палітыкі на 2022 год.

ЗВР складаюцца з запасаў каштоўных металаў і камянёў, спецыяльных правоў запазычання ў МВФ, рэзервовай пазіцыі Беларусі ў гэтым фондзе і валютных рэзерваў.

Nashaniva.com