Літва паказала, як беларускія пагранічнікі псуюць агароджу на мяжы і спрыяюць нелегальнай міграцыі ВІДЭА

Ноччу серады літоўскія пагранічнікі з дапамогай сістэмы відэаназірання зафіксавалі 12 чалавек побач з дзяржаўнай граніцай на тэрыторыі Беларусі. 7 з іх былі мігрантамі, 2 — пагранічнікамі ў форме і са зброяй, яшчэ траіх літоўскі бок называе прадстаўнікамі спецслужб.

07.10.2022 / 09:32

Пагранічнікі разрэзалі калючы дрот, потым металічныя сегменты плота і паламалі вароты. Праз дзірку выштурхнулі замежнікаў, якіх тут жа затрымалі літоўцы.

Пяцёра беларусаў уцяклі з месца здарэння і з кустоў сачылі за літоўскімі пагранічнікамі. Праз гадзіну яны селі ў службовы УАЗ і з'ехалі ўздоўж мяжы. Пазней машыну заўважылі на патрульнай дарозе, сюды староннія асобы прайсці не могуць.

Пасля правядзення неабходных працэдур, мігрантаў вярнулі ў Беларусь.

Nashaniva.com