У Мінздароўя растлумачылі, чаму не хапае лекараў

У Міністэрстве аховы здароўя паведамілі, што ў Беларусі актыўна развіваецца і ўкараняецца высокатэхналагічная меддапамога ў рэгіёнах, адкрываюцца новыя бальніцы і паліклінікі, ствараюцца міжраённыя цэнтры спецмеддапамогі. Таму, маўляў, і павялічваецца запатрабаванасць у спецыялістах.

05.10.2022 / 19:50

У міністэрстве адзначылі, што за 5 гадоў колькасць ангіёграфаў у краіне ўзрасла з 35-ці да 46-ці, а МРТ — з 42-х да 70-ці. Калі раней было 86 апаратаў КТ, то цяпер 132.

А ў будучыні таксама з'явяцца новыя ўстановы аховы здароўя, якія спатрэбіцца запоўніць медыцынскімі кадрамі.

Па звестках Міністэрства аховы здароўя, сярод незанятых ёсць няпоўныя стаўкі (0,5 і 0,25), увядзенне якіх патрабуецца па колькасці насельніцтва, якое абслугоўваецца, і аб'ёмах аказваемай дапамогі.

Тое, што за апошнія гады шмат спецыялістаў-медыкаў з'ехала за мяжу, у тым ліку і ратуючыся ад рэпрэсій, Мінздароўя пад увагу не бярэ.

Nashaniva.com