Загінуў 22-гадовы прапагандыст БТ Андрэй Семчанка
Пра яго смерць напісала ў сваім тэлеграм-канале яго калега Марыя Пятрашка.
05.10.2022 / 14:39
Паводле папярэдняй інфармацыі, Семчанка мыўся ў ванне, дзе яго забіла токам з-за кароткага замыкання — побач працавала пральная машына.
«Андрэй быў душой аддзела замежнай інфармацыі АТН», — напісала Пятрашка.