Альбом Hlybini баяніста Аляксандра Ясінскага выйшаў на вялікім брытанскім лэйбле

Лэйбл Riverboat Records з’яўляецца часткай World Music Network — буйной сусветнай сеткі, што папулярызуе фолк, этнічную і эксперыментальную музыку. Альбомы беларускіх артыстаў выходзяць на такім узроўні нечаста, пагатоў дэбютныя сольныя працы, адзначае Беларуская Рада культуры.

04.10.2022 / 18:49

«У альбоме мне хацелася паказаць свой інструмент у нетыповым кантэксце, напрыклад, запісаць у адной з кампазіцый сто партый баяна. У той жа час важным было захаваць беларускі глыбінны корань, стварыць музыку, якая і здзіўляе, і кранае адначасова. Таму альбом атрымаў назву «Глыбіні». Эксперыментальнасць у ім прысутная, але як частка шырокага палатна, дзе знайшлося месца і драйву, і спакою, і драме і гульні», — каментуе Аляксандр Ясінскі.

На трэк «In Freedom and Dignity», які быў запісаны з зоркамі арт-року — гітарыстам Ройнэ Столтам і бубначом Марка Міннеманнам, мастак Андрусь Такінданг зрабіў анімаваны відэакліп.

Праслухаць альбом можна тут.

Nashaniva.com