У Дубровенскім раёне паляўнічы падстрэліў свайго таварыша

20 верасня ў бальніцу быў дастаўлены з агнястрэльным раненнем 38-гадовы мужчына. Чалавек, які яго даставіў, сцвярджаў, што ён падстрэліў сябе па неасцярожнасці сам. Але аказалася, што на самай справе ўсё было не так.

04.10.2022 / 16:42

Следчыя сталі правяраць розныя версіі, і ў выніку высветлілася, што 61-гадовы паляўнічы, падобна на тое, выпадкова падстрэліў свайго таварыша, прыняўшы яго ў цеплавізары за дзікага звера.

Паведамляюць, што пацярпелы ідзе на папраўку ў бальніцы. А супраць старэйшага паляўнічага распачатая крымінальная справа.

Nashaniva.com