Кашмарная гісторыя ў Гомелі: у кватэры расклаўся труп чалавека, і пах ад яго суседзі знізу не могуць вывесці

Самотны пенсіянер памёр у сябе дома, і нейкі час яго цела праляжала ў кватэры. Суседзі знізу спрабуюць дамагчыся дапамогі ад ЖЭУ, бо ад паху знаходзіцца ў кватэры немагчыма, паведамляюць «Сильные новости».

03.10.2022 / 20:23

У рэдакцыю «Сильных новостей» звярнулася жыхарка дома № 94 па вуліцы Кірава. Жанчына трапіла проста ў кашмарную сітуацыю: у кватэры зверху памёр самотны 70-гадовы пенсіянер, труп якога нейкі час праляжаў у кватэры.

Са слоў жанчыны, вадкасць з ягоных парэшткаў у нейкі момант стала сцякаць па столі і сценах яе кватэры.

«У нашай кватэры цяпер невыносны смурод. Прыйшлося дэмантаваць арку і дэкаратыўны камень, па якім кроў сцякала з столі. Як мы ні мылі кватэру, ад паху пазбавіцца не ўдалося», — кажа жанчына.

Гамяльчанка звярталася ў мясцовае ЖЭУ, але там, па яе словах, адмовіліся нешта рабіць.

Nashaniva.com