Беларуская лыжніца стала чэмпіёнкай Польшчы па біятлоне

Дар'я Далідовіч, дачка знакамітага беларускага лыжніка Сяргея Далідовіча, год таму стала чэмпіёнкай Беларусі па лыжах сярод юніёрак. Але ў пачатку 2022 года яны з бацькам былі вымушаныя з'ехаць з Беларусі, а 1 кастрычніка Дарʼя стала чэмпіёнкай Польшчы па біятлоне сярод юніёрак. Пра гэта паведаміў у Фэйсбуку Сяргей Далідовіч.

02.10.2022 / 21:50

Сяргей Далідовіч — адзіны ў гісторыі лыжнік, які ўдзельнічаў у сямі Алімпіядах і ў 12 запар чэмпіянатах свету. Ён скончыў карʼеру ў 2018 годзе, працаваў трэнерам, а ў 2020 годзе выступіў супраць дзяржаўнага гвалту. Помсцілі яму ў тым ліку і праз дачку. У 2021-м Дарʼю беларуская федэрацыя лыжных гонак адхіліла ад удзелу ў спаборніцтвах і зборах, а праз месяц у спартоўкі адклікалі ліцэнзію, без якой яна не можа ўдзельнічаць у спаборніцтвах пад эгідай Міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту.

У пачатку 2022-га Сяргей з дачкой з'ехалі ў Польшчу. Тут Дарʼя пачала займацца біятлонам і адразу стала паказваць высокія вынікі. 

Nashaniva.com