У Бабруйску мужчына вісеў на балконе трэцяга паверха

Інцыдэнт здарыўся каля 11-й гадзіны вечара 1 кастрычніка, паведамляе МНС.

02.10.2022 / 18:29

Як высветлілася пазней, непрацуючы мужчына 1973 года нараджэння павіс звонку балкона кватэры на трэцім паверсе пяціпавярхоўкі на вуліцы Астроўскага.

Ратавальнікі мужчыну знялі, медыцынская дапамога яму не спатрэбілася. Прычыны ўчынку высвятляюцца.

Nashaniva.com