Мазырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун выйшаў на волю пасля 15 сутак арышту

Агулам супраць Уладзіміра склалі чатыры пратаколы, піша «Вясна». Па першым пратаколе — за рэпосты ў сацсетках з рэгіянальнага праваабарончага сайта «Палеская Вясна» — Целяпуна затрымалі 3 верасня і затым асудзілі на 10 сутак арышту.

01.10.2022 / 21:47

16 верасня, праз трое сутак пасля вызвалення, праваабаронцу ізноў затрымалі. Яго выклікалі ў РАУС для «падпісання выпраўленых адміністрацыйных пратаколаў», і на волю так і не адпусцілі. Пазней яму прысудзілі 15 сутак арышту.

Nashaniva.com