Расію не пераабралі ў раду Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі

Расія не набрала дастаткова галасоў для пераабрання ў кіруючы савет Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ICAO). Гэтага дамагаліся заходнія краіны, каб такім чынам пакараць Расію за агрэсію супраць Украіны, паведамляе BBC са спасылкай на Reuters.

01.10.2022 / 20:07

Расія запатрабавала працэдурнай праверкі і наступнага новага галасавання. «Разглядаем гэта як чыста палітычны крок, які не мае нічога агульнага з пазіцыяй Расіі ў галіне грамадзянскай авіяцыі», — цытуе Reuters расійскага прадстаўніка ў арганізацыі.

Сесія асамблеі ICAO ў Манрэалі, якая праводзіцца раз на тры гады, будзе доўжыцца да 7 кастрычніка.

Nashaniva.com