У Гомелі хуткая дапамога насмерць збіла раварыста, які ехаў на зялёнае святло

У Гомелі адбылося даволі незвычайнае ДТЗ са смяротным зыходам. Інцыдэнт адбыўся на вуліцы Савецкай у раёне васьмі гадзін вечара 29 верасня.

30.09.2022 / 21:52

Як паведамляе прэс-служба МУС, 40-гадовы кіроўца хуткай дапамогі ехаў на экстранны выклік з уключанымі пробліскавымі маячкамі і гукавой сігналізацыяй. Ён праязджаў на забараняльны сігнал святлафора, і ў гэты момант на скрыжаванні збіў 42-гадовага раварыста. Апошні ехаў па пешаходным пераходзе на зялёнае святло.

У выніку пацярпелага раварыста даставілі ў рэанімацыю, дзе ён памёр, не прыходзячы ў прытомнасць.

Nashaniva.com