Дзмітрый Семчанка не выйшаў на волю пасля 15 сутак арышту, у панядзелак яго чакае новы суд
Пра гэта паведаміла жонка Дзмітрыя ў інстаграме.
30.09.2022 / 19:36
Дзмітрый Семчанка
Былога тэлевядучага і экс-кіраўніка прэзідэнцкага пула на АНТ Дзмітрыя Семчанку разам з жонкай Юліяй затрымалі 15 верасня ў Мінску. Юлію пазней адпусцілі, а Дзмітрыя пакінулі за кратамі да суда.
Праз дзень мужчыну арыштавалі на 15 сутак паводле арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства), а Юліі прызначылі штраф у памеры 960 рублёў (30 базавых велічыняў) за рэпосты з «экстрэмісцкіх» каналаў.