У Быхаўскім раёне абрынулася кацельня: загінуў работнік

У Быхаўскім раёне ў вёсцы Няраж абрынуўся дах і частка сцяны будынка дзейнай кацельні, якая належыць УКП «Быхаўскі жылкамгас», піша БЕЛТА.

30.09.2022 / 13:58

Фота: МНС

Паведамленне аб гэтым паступіла выратавальнікам сёння ў 10:42.

Работнікі МНС дасталі з-пад завалаў чалавека, медыкі канстатавалі яго смерць.

Загінуў машыніст кацельні, 1972 года нараджэння. Прычына абрушэння ўстанаўліваецца.

Nashaniva.com