Прарасійскія ўлады «ДНР» прызналі акружэнне Лімана

Дзяніс Пушылін заявіў, што горад знаходзіцца ў «паўколе», Ямпаль і Дробышава ўжо прарасійскімі сіламі не кантралююцца.

30.09.2022 / 13:10

«Вельмі непрыемныя навіны, але мы павінны глядзець цвяроза на сітуацыю і рабіць высновы са сваіх памылак», — заявіў ён.

У сеціве з’явіліся відэа з украінскімі вайскоўцамі ў Ямпалі. Украінскі Генштаб інфармацыю не каментаваў.

Чытайце таксама: 

Украінскія войскі акружылі Ліман, Дробышава. У катле — элітныя расійскія фарміраванні

Nashaniva.com