Украінцы знішчылі палкоўніка ФСБ, які кантраляваў адміністрацыю Херсона

У Херсоне забілі расійскага намесніка кіраўніка акупацыйнай адміністрацыі Аляксея Кацярынічава. Расійскія СМІ пацвердзілі яго смерць.

30.09.2022 / 09:51

Аляксей Кацярынічаў 25 гадоў працаваў у пагранічных войсках, а пасля — у ФСБ Расіі.

18 жніўня быў прызначаны першым намеснікам кіраўніка акупацыйнай адміністрацыі Херсонскай вобласці па бяспецы.

Праз месяц працы на гэтай пасадзе ён загінуў ад ракетнага ўдару.

Уладзімір Пуцін прызнаў «незалежнай» Херсонскую вобласць, каб сёння абвясціць пра яе анексію.

Nashaniva.com