У ДТЗ у Івацэвіцкім раёне ноччу загінулі чатыры чалавекі

Сёння ноччу на 163-м км трасы «Брэст — Мінск — граніца РФ» Volkswagen Polo лоб у лоб сутыкнуўся з мікрааўтобусам Mercedes Benz Sprinter.

30.09.2022 / 08:58

У выніку аварыі загінулі трое мужчын і жанчына, якія ехалі ў легкавіку. Дваіх мужчын з легкавіка, а таксама мужчыну і жанчыну з мікрааўтобуса шпіталізавалі.

У напрамку Брэста абмежаваны рух транспартных сродкаў.

Nashaniva.com