У Фларыдзе з-за ўрагану «Іэн» загінулі мінімум 15 чалавек

Як мінімум 15 чалавек загінулі ў штаце Фларыда з-за ўрагану «Іэн», які абрынуўся на ўсходняе ўзбярэжжа ЗША, паведамляе CNN.

30.09.2022 / 08:28

Фота: АР

У штаце без электрычнасці застаюцца больш за 2,3 млн чалавек.

 

Houses are wiped off their foundations and seen floating down streets in Fort Myers Beach as storm surge from Hurricane #Ian moves in.

Cathy Haggins pic.twitter.com/Zw1IOXbgQY

— Zach Covey (@ZachCoveyTV) September 28, 2022

Хуткасць парываў ветра пры ўрагане дасягала 33 м/с.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн аб'явіў рэжым надзвычайнай сітуацыі ў Фларыдзе 24 верасня. Ён таксама заявіў, што «Іэн» можа стаць самым смяротным ураганам у гісторыі Фларыды.

Nashaniva.com