Пенсіянераў запрашаюць бясплатна наведаць Мінскі заапарк
У Міжнародны Дзень пажылых людзей, 1 кастрычніка, уваход у Мінскі заапарк для пенсіянераў будзе бясплатным, паведамляецца на сайце ўстановы.
29.09.2022 / 22:48
У заапарку адзначылі, што для бясплатнага наведвання яго з 10 да 19 гадзін пажылым людзям будзе дастаткова прад'явіць на ўваходзе пенсійнае пасведчанне.
Мінскі заапарк быў адкрыты 9 жніўня 1984 года. Яго калекцыя налічвае каля 400 відаў экзатычных жывёл і рэдкіх відаў фаўны Беларусі.