На мяжы Расіі з Беларуссю — праверкі і заторы, шукаюць мабілізаваных

Кіроўцы паведамляюць аб праверках і заторах на мяжы Расіі з Беларуссю. Расійскія ўлады папярэдзілі, што расіян, якія атрымалі позвы ў рамках частковай мабілізацыі, з краіны не выпусцяць, піша Autonews.ru.

29.09.2022 / 16:44

Як паведамляюць кіроўцы, на трасах, якія вядуць у Беларусь, на тэрыторыі Расіі ўжо паставілі вайсковыя пасты і ўсіх, хто спрабуе выехаць, правяраюць. Па словах відавочцаў, з-за праверак збіраецца затор.

«Стандартны маршрут, праз Смаленск на Мінск. Яшчэ да мяжы зразумеў, што машын у гэтым кірунку рухаецца вельмі шмат. У выніку затор, дзеці равуць, жонка нервуецца», — падзяліўся адзін з кіроўцаў.

На гарачай лініі па пытаннях мабілізацыі, якую адкрыў расійскі ўрад, паведамілі, што грамадзянам з позвай на руках выезд з Расіі будзе забаронены. Усім астатнім ваеннаабавязаным расіянам перад падарожжам рэкамендавалі спачатку звярнуцца ў ваенкамат па месцы жыхарства.

Nashaniva.com