Ад сёння ў мінскіх кватэрах стануць уключаць ацяпленне

Мінгарвыканкам прыняў рашэнне аб старце ўключэння ацяплення ў жыллёвым фондзе, інтэрнатах, басейнах, лазнях, універсітэтах, тэатрах.

28.09.2022 / 08:24

Аднак падача цяпла адбываецца на працягу некалькіх дзён. Таксама потым даецца час на адрэгуляванне гідраўлічнага рэжыму. На гэта даецца 10 дзён.

У сацыяльных аб'ектах сталіцы ацяпляльны сезон пачаўся 20 верасня. Тады цяпло атрымалі школы і дашкольныя ўстановы, установы аховы здароўя і іншыя спажыўцы першай чаргі.

Nashaniva.com