Знайшлі перадсмяротную запіску «іжэўскага стралка» з матывамі масавага забойства 

Сёння ў кватэры Арцёма Казанцава, які ўчора напаў на школу ў удмурцкім Іжэўску, прайшлі ператрусы. Следчыя сцвярджаюць, што на ягоным камп'ютары яны знайшлі дэталёвы план нападу і матывы злачынства.

27.09.2022 / 18:53

Аказалася, што мужчына рыхтаваў напад больш за год. У запісцы падрабязна апісаны алгарытм куплі зброі, выбару месца і многае іншае. У якасці варыянтаў стралок разглядаў дзіцячыя садкі, школы і ваенкаматы.

А ў канцы ліста мужчына нібыта напісаў, што ён цалкам апалітычны і не рэлігійны, а адзіным матывам для ягонага дзеяння стала нянавісць да людзей.

Нагадаем, што ўчора на 88-ю школу ў горадзе Іжэўск быў здзейснены напад. У выніку стральбы загінулі 17 чалавек, 11 з іх — дзеці. Нападнікам аказаўся колішні выпускнік гэтай самай навучальнай установы.

Чытайце таксама:

У расійскай школе застрэлілі 15 чалавек. Што вядома на дадзены момант 

Nashaniva.com