Перастаў адкрывацца ў Беларусі сайт Budzma.org

Вядомы культурніцкі медыярэсурс «Будзьма Беларусамі!» цяпер даступны ў Беларусі толькі праз VPN. «Маем тэхнічныя праблемы, спрабуем іх вырашыць», — пракаментавалі блокіроўку сайта яго ўладальнікі ў фэйсбуку.

27.09.2022 / 18:42

На дадзены момант ні сайт Budzma.org, ні сацсеткі грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!» не ўнесеныя ў спіс экстрэмісцкіх рэсурсаў. «Чытаць «Будзьму» бяспечна», — падкрэсліваюць журналісты.

Nashaniva.com